Аб праекце


Праект “Крычаў: скрозь прызму часу”, уключае выданне невялічкай кніжачкі-альбома
і набору паштовак, дзе адлюстраваны розныя мясціны горада ў розныя часы.

У краязнаўчым выданні сабраны фотаздымкі дарэвалюцыйнага і даваеннага Крычава, а
таксама сучасны від тых месцаў і аб’ектаў, якія былі выяўлены на старых фатаграфіях. Ідэя
выдання кнігі-альбома ў тым, каб паказаць разнастайныя мясціны Крычава ці архітэктурныя
збудаванні ў даваенны час і іх сучасны выгляд. Гэтым выданне і адметна, бо дэманструе, якім
чынам захаваліся старыя будынкі ў горадзе, а таксама трансфармацыю і змены гарадскога
асяродку ў віхуры часу. Акрамя таго, кніжыца-альбом адлюстроўвае непаўторнасць гарадской
прасторы, паказваючы адметнасці старадаўняга ўсходнебеларускага горада.

Аналагічную задачу пераследуе і выданне набору паштовак у колькасці чатырнаццаці
штук з рознымі выявамі Крычава. Паштоўкі паказваюць прыгожыя краявіды сучаснага горада,
папулярызуюць старыя выявы Крычава, а таксама адметныя і нетыповыя мясціны буйнога
пасожскага паселішча на сённяшні дзень.