Кантакты


Мы незалежная, незарэгістраваная, краязнаўчая ініцыятыва “Крывічаў”, якая спецыялізуецца на вывучэнні розных гістарычных перыядаў Крычава і Крычаўшчыны, а таксама суседніх раёнаў. Для нас захапляльнымі з’яўляюцца ўсе перыяды гісторыі малой радзімы. Вывучаем гісторыю не толькі Крычава, але і вялікіх ці малых сельскіх паселішчаў, збіраем інфармацыю датычную
традыцыйнай культуры рэгіёна (абрады і святы, рамёствы, асаблівасці харчавання і
адзення, танцавальная і песенная культура), а таксама цікавімся станам водных
аб’ектаў усходнебеларускага края: крыніц, азёраў і маленькіх рачулак. Мы
адкрыты да прапаноў, заўваг, новых цікавых ідэй і праектаў. Калі ласка, пішыце
нам на maxma1262@gmail.com.